Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Белы верш

   Белы верш (франц. versblanc — белы верш) — нерыфмаваны верш у сілабічнай, сілаба-танічнай і танічнай сістэмах вершавання. У адносінах да антычнага, а таксама старарускага народнага верша назва гэта не ўжываецца, паколькі для іх рыфмаваны верш, як і для верлібра, увогуле не характэрны.
   Паходжанне тэрміна звязана з практыкай ранняга кнігадрукавання, дзе рыфмаваныя радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя — звычайнай. Калі ва ўсім вершы не было рыфмаў, то ён друкаваўся звычайнай фарбай і называўся«белым».
   У белым вершы арганізуючую ролю бярэ на сябе клаўзула. У ім павышаецца сэнсавыяўленчая і інтанацыйная роля рытму, адкрываюцца шырокія магчымасці натуральнай пабудовы моўнай фразы, перадачы жывога маўлення. Менавіта таму ў драматургіі часта выкарыстоўваецца белы пяцістопны ямб, які добра перадае жывую гаворку. Гэтым вершам пісалі свае трагедыі, камедыі, драматызаваныя паэмы Шэкспір («Гамлет»,«Кароль Лір »), Байран («Манфрэд»), Шылер («Вільгельм Тэль»), А. Пушкін («Борис Годунов»), Л. Украінка («У катакомбах»).
   У Беларусі белы верш сустракаецца ўпершыню ў Сімяона Полацкага (у вершах на лацінскай мове). Асаблівае пашырэнне атрымаў на пачатку XX ст. Белым вершам пісалі Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Дубоўка, Аркадзь Куляшоў і іншыя паэты. Такія буйныя творы, як драматызаваныя паэмы Петруся Глебкі «Над Бярозай-ракой» і «Святло з Усходу», паэмы Пімена Панчанкі «Маладосць у паходзе», Максіма Танка «Люцыян Таполя» і іншыя, таксама напісаны белым вершам.
   Вершы, у якіх адны радкі зарыфмаваны, а другія не, называюцца паўбелыміБандароўна», «Што ты спіш?» Янкі Купалы, «Салодкая лячэбніца» Пімена Панчанкі і інш.). Вось прыклады белага верша і паўбелага верша:

 

Хто вы такія? Як назваць вас, людзі?
Куды краіна з вамі забрыдзе?
Сляпыя! Мёртвыя! Яны ідуць,
Паклаўшы рукі на плячо пярэдніх ,
І іх вядзе сляпы. І проста ў яму
Ён падае.
А заднія не бачаць,
І, як раней, застыў на іхніх тварах
Самаздаволены па-свінску гонар.
(Уладзімір Караткевіч.

«Трызненне мужыцкага Брэйгеля»)


О сэрца матулі,
жывая крыніца,
дазволь мне сягоння
ля куфра срыніцца.
Над працай тваёй
у паклоне сагнуцца,
ўспамінам мазольнай
рукі дакрануцца.
(Ларыса Геніюш. «Куфар»)


   Асаблівы мастацкі эфект дасягаецца пры ўвядзенні белага верша ў сістэму рыфмаванага, як гэта назіраецца ў паэме Янкі Купалы «Яна і я» (раздзел«Вяснянка»).

Похожие статьи:

ЦЦвёрдыя формы верша

ААкцэнтна-складовы верш

ААлександрыйскі верш

ААкцэнтны (чыста танічны) верш

ККаламыйкавы верш