Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Батлейка

   Батлейка (ад назвы біблейскага горада Віфлеема — польск. Betleem) — перасоўны лялечны тэатр у Беларусі (XVI — пачатак XX ст.).

   Сцэнай служыла пераносная скрынка ў форме доміка або царквы з двух паверхаў, ярусаў. У верхнім ярусе паказваліся прадстаўленні рэлігійнага зместу («Цар Ірад», «Цар Максіміліян» — пра нараджэнне Хрыста, адсюль і назва Віфлеем, або Бетлеем — горад, у якім, па хрысціянскай легендзе, нарадзіўся Хрыстос). У ніжнім — звычайна разыгрываліся камічныя, дасціпныя сцэны з народнага жыцця.