Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аўтарская мова

   Аўтарская мова, або мова аўтара — апісанне розных з’яў, падзей жыцця, характарыстыка герояў ад імя аўтара ў адрозненне ад мовы персанажаў, калі героі твора «самі» выказваюць свае думкі, перажыванні, свае адносіны да розных з’яў жыцця ці іншых людзей.
   У драматычных творах аўтарская мова адсутнічае або амаль адсутнічае, персанажы драматычных твораў раскрываюцца праз уласную мову і паводзіны, праз дзеянне.
   У лірыцы аўтарская мова — адзіны спосаб паказу жыцця, аднак бывае, што і ў лірычным вершы размова ідзе не ад імя аўтара, а ад імя героя, напрыклад, у дарэвалюцыйных вершах Янкі Купалы, Якуба Коласа, героем якіх выступае працоўны селянін:

 

Я — мужык, а гонар маю.
Гнуся, але да пары,
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
— Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!
(Якуб Колас. Мужык)

Похожие статьи:

ЛЛітаратурная мова

ММова мастацкай літаратуры

ЭЭзопава мова

ВВершаваная мова

ННяўласна-простая мова