Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Атрыбуцыя

   Атрыбуцыя (ад лац. attributio — прыпісванне) — адна з галін тэксталогіі — вызначэнне, устанаўленне аўтарства літаратурнага твора, які бытуе вусна або надрукаваны ананімна ці пад псеўданімам.
   Роля атрыбуцыі для вывучэння гісторыі літаратуры надзвычай важная, асабліва літаратуры тых часоў, якія характарызаваліся значным распаўсюджаннем ананімных ці псеўданімных твораў. У беларускай літаратуры гэта старажытны перыяд, а таксама XIX стагоддзе.
   Вызначэнне аўтарства ананімных і псеўданімных твораў робіцца шляхам:
   а) пошукаў дакументальных матэрыялаў, якія пацвярджаюць прыналежнасць твора пэўнай асобе;
   б) аналізу ідэйна-вобразнага зместу твора;
   в) аналізу мовы і стылю твора.

   У беларускім літаратуразнаўстве пытаннямі атрыбуцыі займаліся Яўхім Карскі, I. Замоцін (творы Максіма Багдановіча), пасля гэтую справу працягвалі і працягваюць А. Коршунаў і В. Чамярыцкі (старажытная гісторыя і літаратура), Адам Мальдзіс (ХVІІ – ХІХ стст.), С. Александровіч, У. Казбярук, Г. Кісялёў, Я. Янушкевіч (XIX – пачатак XX стст. ), Я. Саламевіч (савецкі перыяд). Шмат прац прысвечана атрыбуцыі ананімных паэм "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе", найбольш каштоўныя з іх – даследаванні Г. Кісялёва "Загадка беларускай Энеіды", "Пошукі імя" і інш.
   Творы, аўтарства якіх даказаць цяжка, у навуковым свеце змяшчаюцца пад рубрыкай "Dubia" (ад лац. сумняваюся)