Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Асацыятыўнасць

   Асацыятыўнасць у літаратуры – абстрактная (умоўная) вобразнасць, дзе сувязь паміж матэрыяльным і духоўным светам выяўляецца ў нязвыклай форме ("парог, вычасаны з успамінаў". – Максім Танк). Падставай для такіх нечаканых асацыяцый паўстае аўтарскае бачанне рэчаіснасці. У фальклоры асацыятыўнасць асабліва выяўляецца ў прыказках.
   Асацыятыўнасць у літаратуры ахоплівае гукапіс, рытм, сюжэтна-кампазіцыйную арганізацыю твора і г. д.