Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Архівазнаўства

Архівазнаўства (ад лац. archivum) - навука, якая распрацоўвае правілы збору, апісання, сістэматызацыі, захавання і прапаганды архіўных матэрыялаў (рукапісаў, дакументаў прыватных асоб, дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый і інш.). Збор, навуковая апрацоўка, захаванне і выкарыстанне рукапісных і дакументальных матэрыялаў, звязаных з літаратурным працэсам, ажыццяўляецца ў спецыяльных архівах літаратурных ці архіўных аддзелах, што існуюць ва ўсіх буйнейшых бібліятэках нашай краіны і свету. У Мінску з 1960 г. працуе спецыялізаваны Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, дзе захоўваецца звыш трохсот асабістых фондаў пісьменнікаў, каля пяцідзесяці фондаў асобных устаноў (у тым ліку фонд Саюза беларускіх пісьменнікаў) — усяго каля паўмільёна дакументаў. Архіўныя дакументы пра жыццё і творчую дзейнасць беларускіх пісьменнікаў можна адшукаць і ў іншых архівах рэспублікі — у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архіве, Беларускім дзяржаўным архіве кінафотадакументаў, у абласных архівах, а таксама ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва (Масква), Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве г. Санкт-Пецярбурга, Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (Вільнюс), у некаторых архівах Польшчы, Украіны, Латвіі і інш. Без сур'ёзных архіўных пошукаў нельга стварыць аб'ектыўную гісторыю нацыянальнай літаратуры, глыбока вывучыць творчасць таго ці іншага пісьменніка.