Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Апафеоз

   Апафеоз (ад грэч. apotheosis — абогатварэнне) — узнёслае, урачыстае праслаўленне якой-небудзь з’явы або асобы ў мастацкім творы, часцей у заключнай сцэне музычных сцэнічных твораў.
   Паняцце можа ўжывацца і ў дачыненні да ўрачыста-ўзнёслых лірычных твораў. Апафеозам рэвалюцыі 1905-1907 гг. можна назваць верш Цёткі «Мора»:

Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасць,
У такім бою толькі грэцца,
У такім бою толькі пасць!