Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Апастрофа

   Апастрофа (грэч. apostroph — асабісты зварот) — зварот паэта да памерлай ці адсутнай асобы, як да прысутнай:

 

Іду , як заўсёды, ў купалаўскі сад,
Падняўшы каўнер і насупіўшы кепку.
А ў садзе шуміць залаты лістапад...
Шапчу я: Іван Дамінікавіч, кепска...

(Пімен Панчанка. «Творчасць»)


   Апастрофа — гэта і зварот да нейкага прадмета ці з'явы, як да чалавека:

 

Пушчай ідзеш ці пусткаю,
Дома, ў чужой зямлі,
Песня, будзь беларускаю
І пад вясельнай хусткаю,
І ў баявым шынялі.

(М. Лужанін. «Дарога песні»)


   Вельмі часта да апастрофы звяртаўся Янка Купала («Выйдзі», «Ночцы», «Жніво», «Мая доля», «Сонцу» і інш.).