Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Апалог

   Апалог (ад грэч. apologos — апавяданне) — прытча, блізкае да байкі кароткае павучальнае апавяданне, пабудаванае на алегорыі.
   Узнікла ў старажытныя часы ва ўсходніх літаратурах (у індыйскай літаратуры зборнік «Панчатантра»). Можа выступаць як асобны твор і як устаўка ў іншае разгорнутае апавяданне ці аповесць, раман, паэму.
   Сустракаецца ў паэмах Якуба Коласа «Сымон-музыка», «Рыбакова хата»:

 

Пытае вецер у раслінак:
— Чаму зіма вас не ўзяла? —
I кажуць тысячы былінак:
— Мы ад зямельнага цяпла! —
Пытае холад у крыніцы:
— Чаму цябе я не спыніў?
Яму адказвае вадзіца:
— 3 зямлі струменіць мой разліў.