Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Антыфразіс

   Антыфразіс (ад грэч. antiphrasis — ужыванне слова ў супрацьлеглым значэнні) — стылістычная фігура, адна з разнавіднасцей іроніі. Звычайна сустракаецца ў сатырычных творах. Напрыклад, у байцы Кандрата Крапівы «Мандат» Асёл, якому «памылкова выдалі мандат», характарызуецца наступным чынам:

Такога ўраз задаў разумнік тону,
Такога шуму нарабіў, такога звону,
Што не спрачаліся жывёлы ані крышку
I палічылі ўсе Асла за шышку.
— Ну й розум! Вось дык галава!