Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Антрэпрэнёр

   Антрэпрэнёр (ад фр. entrepreneur – прадпрыемец) – уладальнік, арандатар ці ўтрымальнік такіх відовішчаў, як тэатр альбо цырк.
   У Заходняй Еўропе вядомыя з XVI ст., на Беларусі – з XVIII ст.
   У XIX ст. прыклад бескарыслівага служэння народу ў гэтай справе паказаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Яго тэатр, дзе быў ён сам, яго дочкі Каміла і Мальвіна, сын Міраслаў, блізкія і знаёмыя, сяляне, адлюстроўваў жыццё і побыт народа. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч шмат зрабіў для стварэння нацыянальнага тэатра. Iгнат Буйніцкі на пачатку XX стагоддзя прадаўжаў гэты накірунак, у 1910 г. на свае сродкі стварыў першы беларускі прафесійны тэатр, апроч п'ес, прапагандаваў народныя песні і танцы.
   Прыватныя антрэпрэнёры спынілі сваю дзейнасць пасля адпаведнага дэкрэта савецкай улады ў 1919 г.