Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Антонімы

   Антонімы (ад грэч. anti — супраць і onyma — імя) — пары слоў адной часціны мовы з супрацьлеглым значэннем: сябар - вораг, высокі - нізкі, далёка – блізка.
   Антонімы нярэдка сустракаюцца ў фальклорных творах — казках, песнях, прыказках і прымаўках («На языку мядок, а на сэрцы — лядок»,«Есць — пацее, а працуе — мерзне»).
   Часта выкарыстоўваюцца антонімы ў назвах літаратурных твораў, асобных кніг.
   Антонім ляжыць у аснове кампазіцыйнага прыёму супрацьпастаўлення.
   Да антанімічнасці любіў звяртацца Янка Купала («Бот і лапаць», «Ён і яна», «Яна і я», «Тут і там»,«Так... не» і інш.; «Сярод сваіх і чужакоў // Яна мне ласкай матчынай»;«І ў белы дзень, і ў чорну ноч // Я ўсцяж раблю агледзіны...» — «Спадчына»). Часам на антонімах «трымаецца» ўвесь верш, як, напрыклад, «Ці ачнёмся?» Ніла Гілевіча.

   Антанімія ляжыць у аснове аксюмарана.