Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Альтэрнанс

   Альтэрнанс (ад лац. alterno — чаргуюся) — сукупнасць правіл чаргавання розных па характару рыфмаў (мужчынскіх, жаночых і дактылічных) у вершаваных строфах. Такія правілы распрацоўваліся і прымяняліся (спачатку ў французскай паэтыцы, а з XVIII ст. — і ва ўсходнеславянскай) для таго, каб пазбавіць строфы аднастайнасці, зрабіць іх больш рухомымі па форме, здольнымі выяўляць разнастайныя думкі і пачуцці.
   Асаблівае значэнне мае альтэрнанс для цвёрдых форм верша (секстына, актава, санет і гэтак далей), у якіх якасць рыфмаў і характар рыфмоўкі строга вытрымліваюцца.