Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алегорыя

Алегорыя (гр. allegoria, ад allos — іншы і agoreuo — гавару) - своеасаблівае паэтычнае іншасказанне, у якім думка ці паняцце перадаецца праз абмалёўку пэўных прадметаў, з'яў рэчаіснасці. У адрозненне ад метафары, алегорыя ахоплівае не частку твора, а ўвесь твор цалкам. У фальклоры вядома, напрыклад, нямала алегарычных вобразаў жывёл, якія выступаюць носьбітамі пэўных чалавечых рысаў: лісіца – хітрасці, заяц – баязлівасці, асёл - упартасці і г. д. Алегарычны сэнс маюць некаторыя прыказкі і прымаўкі ("Найшла каса на камень", "Валачыў воўк, павалакуць і воўгка"), народныя песні (у іх смерць нярэдка падаецца ў алегарычным вобразе вяселля), казкі (перш за ўсё жывёльны і раслінны эпас). Такія літаратурныя жанры, як байка, казка, прытча, амаль поўнасцю трымаюцца на алегорыі. Часта алегорыю выкарыстоўваў Якуб Колас ("Казкі жыцця", асобныя аўтарскія адступленні ў "Сымоне-музыку" і "Рыбаковай хаце" і інш.). Да алегорыі ў розны час звярталіся пісьменнікі як да своеасаблівай эзопавай мовы – іншасказання, што давала магчымасць ва ўмовах цэнзуры выказаць самыя прагрэсіўныя думкі ("Хмаркі" Францішка Багушэвіча, "Яшчэ прыйдзе вясна" Янкі Купалы, "Пагоня" Максіма Багдановіча, "Сявец" Цішкі Гартнага і інш.). У свой час вялікае рэвалюцыянізуючае ўздзеянне на працоўных аказвалі алегарычныя творы Цёткі - апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі", верш "Мора. Рэвалюцыя народная" і інш.

Похожие статьи:

СачыненніАлегарычныя апавяданні Якуба Коласа ("Казкі жыцця")