Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Акцэнтны (чыста танічны) верш

Акцэнтны (ад лац. accentus – націск), або чыста танічны, верш - від танічнага верша, рытм якога заснаваны на аднолькавай (або прыблізна аднолькавай) колькасці акцэнтаў (апорных рытмічных націскаў) у вершаваных радках. Колькасць міжнаціскных складоў у ім неаднолькавая (звычайна ад 0 да 8 складоў). Калі іншыя віды танічнага верша (акцэнтна-складовы. дольнік. тактавік) у пэўнай ступені захоўваюць сувязь з сілаба-тонікай ці сілабікай (аднолькавая колькасць складоў у радках - у акцэнтна-складовым вершы, пэўнае адчуванне метрычнай канвы. перш за ўсё трохскладовых метраў. - у дольніку і тактавіку), то акцэнтны верш з іншымі сістэмамі вершаскладання такой сувязі не мае. Акцэнты верш (літаратурны) узнік на аснове народнага інтанацыйна-сказавага верша, яго быліннага тыпу. Першыя спробы акцэнтнага вершу былі своеасаблівым перайманнем народнага быліннага верша ("Песня западных славян" А. Пушкіна. "Песня про купца Калашникова" М. Лермантава. "...А чалом. чалом" і "Страцім-лебедзь" Максіма Багдановіча і інш.). Аднак сапраўдным стваральнікам акцэнтнага верша лічыцца У. Маякоўскі. Ён найбольш поўна раскрыў велізарныя выяўленчыя магчымасці як акцэнтнага верша, так і танічнай сістэмы вершавання ўвогуле. Менавіта таму часам гавораць нават пра "верш Маякоўскага" як пра своеасаблівы від верша. У беларускай сучаснай паэзіі акцэнтны верш, у адрозненне ад каламыйкавага і дольніка, амаль не выкарыстоўваецца. Тлумачыцца гэта. відаць. перш за ўсё нацыянальнымі фальклорнымі традыцыямі. Пры ўвогуле шырокім бытаванні ў беларускай вуснай творчасці народнага верша адна яго разнавіднасць - музычна-моўны (песенны) верш - займае ў ёй выключнае становішча, другая - інтанацыйна-сказавы (рэчытатыўны) верш - не знайшла шырокага распаўсюджання. Акцэнтны ж літаратурны верш якраз і грунтуецца на другой разнавіднасці народнага танічнага верша. Аднак у беларускай паэзіі на ўзмежжы сілабікі і тонікі яшчэ ў ХІХ ст. узнікла арыгінальная форма акцэнтнага верша, які можна назваць акцэнтна-складовым вершам, Некаторыя даследчыкі тэрмінам "акцэнтны верш" акрэсліваюць танічную сістэму вершаскладання.