Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Акт

   Акт (ад лац. aktus — учынак) — частка драматычнага твора, якая характарызуецца пэўным унутраным адзінствам і закончанасцю.
   П’есы антычных аўтараў, драматургаў эпохі Адраджэння і класіцызму звычайна мелі пяць актаў. Пазней гэта правіла было парушана.
   Часам у сэнсе акта ужываецца тэрмін «дзея» («Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — фарс-вадэвіль у адной дзеі) або «карціна», «праява», «абраз» (напрыклад, у драматызаваных паэмах Янкі Купалы).