Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Аксюмаран

   Аксюмаран, аксімаран (грэч. oxγmōron – дасціпна-бязглуздае) – спалучэнне супрацьлеглых разуменняў, якія лагічна выключаюць адно другое, але ўжытыя разам даюць новае паэтычнае ўяўленне (разумны дурань, жывы труп, звонкая цішыня і інш.). Яго функцыя – уплываць на эксрэсіўнае ўспрыняцце тэксту, прыўносіць элемент нечаканасці.
   Часцей за ўсё аксюмаран выкарыстоўваецца ў якасці спалучэння прыметніка з назоўнікам, часам – прыслоўя з дзеясловам: «грустное веселье» (І. Бунін), «с наглой скромностью смотрит в глаза» (А. Блок), «ей весело грустить такой нарядно обнаженной» (Г. Ахматава).
   Можа выкарыстоўвацца ў загалоўку твора («Смутная радасць» М. Лужаніна) ці нават усёй кнігі («Гарачы снег» А. Наўроцкага).


Ці доўга было гэта?
Можа, хвіліна,
Можа, паўвека, а можа, больш…
Але пакінула ты, дзяўчына,
Смутную радасць і светлы боль.

(М. Лужанін, «Светлая радасць»)