Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Акварэль

   Акварэль (ад франц. aquarelle — празрыстая вадзяная фарба) — невялікі пейзажны верш, у якім асноўнае месца займаюць яскравыя зрокавыя, пластычныя вобразы. Тэрмін запазычаны з мастацтва жывапісу, дзе ім абазначаюць твор, выкананы вадзянымі фарбамі.
   Вось чатырохрадковік Ларысы Геніюш «Акварэль»:

Сонца болей золата не плавіць,
Коціцца па небе, бы клубок,
Стрыжаную галаву атаваў
Подых рэчкі дымам завалок...


   Вершы-акварэлі сустракаюцца ў Паўлюка Труса (уступ да паэмы «Дзесяты падмурак»), Янкі Сіпакова («Лета. Акварэль») Эдуарда Акуліна («Акварэль») і некаторых іншых беларускіх паэтаў.