Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Айрэн

   Айрэн — армянскі манастрафічны верш, усе чатыры радкі якога звязаны адной рыфмай.
   Айрэны прыжыліся ў многіх лірычных мініяцюрах, у прыватнасці такіх, як надпісы, карацелькі і г. д. Адным з найвыдатнейшых майстроў гэтай вершаванай формы быў ашуг XVІ ст. Наапет Кучак.
   Айрэну адпавядае наш чатырохскладовік-манарым.

 

Ты напісала: «Вельмі мала бываю я з табой.
Не ведаю: благі ці добры, які характар твой...»
Мая дзяўчынка дарагая, самому ўнеспакой:
тады даведаешся, хто я, як будзеш ты са мной.
(С. Панізнік. «Айрэны»)


   Легендарную гісторыю ўзнікнення айрэна у сваім аднайменным вершы пераказвае Максім Танк:

 

Спрачаюцца: Кучак які
Стварыў айрэны на вякі,
Ці той, што родам быў з Вана,
Ці той, што родам з Акіна.
Тут толькі гурыі маглі б
Загадку гэту разгадаць,
Праверыўшы, хто на зямлі
З іх гарачэй мог цалаваць.