Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Азбукoўнік

   Азбукoўнік — мнеманічны верш, у кожным радку (страфе) якога абыгрываюцца ў алфавітным парадку ўсе літары азбукі пэўнай нацыянальнай мовы. Мае практычнае значэнне: дапамагчы дзецям засвоіць азбуку. Як жанр дзіцячай літаратуры, распаўсюджаны ў пісьменстве многіх народаў.
   На Беларусі, у сувязі з выкарыстаннем у пэўны час не толькі кірыліцы, але і лацінкі, называўся яшчэ абэцадлай. Такую «Абэцадлу» (з выкарыстаннем лацінскага алфавіта) напісаў, у прыватнасці, Стары Улас.
   Арыгінальны азбукоўнік стварыў Рыгор Барадулін («Азбука — вясёлы вулей»). «Лемантар» — так назваў свой азбукоўнік Максім Танк:

 

Добры дзень, мой браце юны!
Я табе прынёс як дар
Ад Скарыны-бацькі кнігу —
Беларускі лемантар

Гэта — ключ ад скарбаў нашай
Мовы матчынай, з якой
Ты не будзеш марным прахам,
Безыменнай сіратой.

Разгарні яго з любоўю…
Літар стройныя рады
Прачытай, і паўтары іх ,
І запомні назаўжды.

А — Айчына, Арабіна,
Б — Бабёр, Буслянка, Брод,
В — Вавёрка, Верабейка,
Г — Гумнішча, Гарызонт.

Д — Дуброва, Дом, Дарога,
Е — Еўропа, Ездавы,
Ё — як Ёўня, Ёршык, Ёлка,
Ж — Жніво, Жбан, Журавы […...]

Каб свабода і братэрства
Ззялі сполахам зары,
Вось якія скарбы, дружа,
Знойдзеш ты ў лемантары.


   У часы сярэднявечча азбукоўнікамі называлі яшчэ розныя слоўнікі-даведнікі.