Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аднаскладовая стапа

   Аднаскладовая стапа — эксперыментальны від стапы з аднаго склада.
   Сустракаецца ў брахікалане, у радках якога — адно-два самастойныя аднаскладовыя словы, што не дазваляе вызначаць памер як ямб або харэй са спандэямі. Вось рэдкі ўзор такой стапы ў санеце-брахікалане Ю. Пацюпы «Шчадрыца»:

 

Сплаў
сот —
даў
мёд.

Слаў! —
год,
спраў
сплёт

Прэч
з плеч
жаль!

Лепш
цеш
жарсць…...


   У радках дзіцячага верша Рыгора Барадуліна «Даўганосы сон», напісаным з выкарыстаннем паранамазіі, па дзве аднаскладовыя стапы:

 

Воз вёз,
Нос нёс,
Газ гас,
Трос трос,
Воз вёз
Прэч пень,
Нос нёс
Свой цень,
Газ гас
Ад слёз,
Трос трос
Сон рос…...


   Відаць, магчымы верш, у радках якога — па тры-чатыры аднаскладовыя стапы.

Похожие статьи:

ССтапа