Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Агіяграфія

   Агіяграфія – від духоўнай літаратуры пра жыццё духоўнай асобы, кананізаванай хрысціянскай царквой.
   Складваліся па пэўнай схеме, па якой услаўляліся чалавечы аскетызм і рэлігійны фанатызм. Арыгінальныя творы гэтага жанру вядомы на Беларусі з ХІІ – ХІІІ стст. – "Жыціе Ефрасінні Полацкай", "Жыціе Аўрамія Смаленскага". Іхнія аўтары не зусім прытрымліваліся візантыйскай схемы, выкарыстоўвалі гістарычныя факты, бытавыя замалёўкі і маналогі. Вядомыя пашыраныя жыціі (мінеі-чэцці) камянецкая і жыровіцкая (XV ст.), слуцкая (XVI ст.) і інш. Многія жыціі перакладаліся з іншых моў.
   Ад самага пачатку агіяграфічная літаратура падзялялася на дзве плыні, якія ўзніклі незалежна адна ад другой. Да першай адносіліся заснаваныя на судовых запісах або пратаколах допытаў ранніх хрысціян "мартырыі", дзе апавядаецца пра пакутніцкую смерць за веру хрысціяніна, які пацярпеў ці зведаў пераслед ад язычнікаў.
   Другая разнавіднасць агіяграфічнага жанру – уласна жыціе, або біяс.