Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Абстракцыянізм

   Абстракцыянізм (ад лац. abstrahere — аддаляць) — адна з плыней мадэрнізму, якая праявілася галоўным чынам у выяўленчым мастацтве — жывапісе, графіцы, скульптуры. Заснаваны на ідэалістычным светапоглядзе і светаўспрыманні, якія адмаўляюць магчымасць пазнання аб’ектыўнага свету, проціпастаўлены рэалістычнаму паказу жыцця ў мастацтве.
   У мастацкай літаратуры абстракцыянізм праяўляецца ў п’есах тэатра абсурду, дзеянне і вобразы якіх цалкам пазбаўлены гістарычных, сацыяльных і нацыянальных адзнак, нярэдка і элементарнага жыццёвага сэнсу. У прозе і паэзіі — у творах з зашыфраваным, незразумелым для чытача зместам, з фармалістычнымі выкрутасамі, без знакаў прыпынку.