Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Яблынька-дзічка

   Яблынька была старая, на пакручаным камлі былі відаць глыбокія трэшчыны. Аднак дрэва жыло, шурпатая кара ахоўвала яго, як панцыр. Зайцы не маглі паласавацца галінкамі, хіба зімой, калі вецер намяце гурбы снегу. Быў месяц май, і яблыня цвіла. Яна гудзела, быццам жывая. Здавалася, кожную кветку цалавала пчолка ці кузюрка.
   Я абышоў дрэва і раптам пачуў над сабой трывожны птушыны крык. Падняў галаву і зусім блізка ўбачыў салаўя. Шэрага, ледзь прыкметнага сярод галін. Ён прасіў мяне, каб я не пагражаў ягоным птушанятам.
   Што ж, салавейка, я пайду, бо ў цябе шмат клопатаў: трэба накарміць галодных дзетак. А вечарам, калі вяртаўся з лесу, я зноў спыніўся каля яблыні. Любаваўся ружовай квеценню, чакаючы салаўінага канцэрта. І салавей зацёхкаў. Ды так, што аж крыштальны звон пакаціўся па наваколлі!
   Даўно сцямнела, а я, нібы зачараваны, слухаў ляснога артыста. І яблыня таксама слухала. Ніводзін лісток не варухнуўся.
(141 слова)

Паводле М. Шаванды

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛясная карміцелька

Пераказы, дыктантыСаджанцы

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Яблыня

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Яблыня

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Яблыня ў горадзе