Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Юны разведчык

   Атрад чакаў ночы, каб выйсці на засаду і да світання спакойна, непрыкметна заняць даўно аблюбаваную пазіцыю і спаткаць акупантаў. У хату, дзе мы адпачывалі, забег разведчык і сказаў, што мяне пытаецца якісьці хлапчук. Гэта быў мой вучань Алік.
   Я ведаў, што фашысты схапілі яго маці, вывелі ў поле і напусцілі раз’юшаных аўчарак. Пятнаццацігадовы, ён стаў партызанам-разведчыкам. Аднойчы, выехаўшы ў дазор, Алік Свірскі доўга назіраў з узлеску за мястэчкам Радашковічы, дзе былі нямецкі гарнізон, камендатура і раённая ўправа. Раптам на сваім худаватым і не вельмі зграбным коніку юны разведчык паехаў у гарнізон. Каля камендатуры стаялі прывязаныя да слупоў два высокія, стройныя рысакі-скакуны. Прывязаўшы свайго каняку да слупа, разведчык выбраў прыгажэйшага з двух рысакоў і выехаў з гарнізона. Вярнуўся ў штаб і расказаў пра свой рэйд, дэманструючы рахманасць і хуткі бег каня.
(132 словы)

Паводле Ф. Янкоўскага.

Похожие статьи:

Іван ШамякінІван Шамякін - Алёша-разведчык

Пераказы, дыктантыІ за гарою пакланюся

Пераказы, дыктантыАгеньчык