Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дуб

   Колькі гадоў таму дубу, ніхто з вяскоўцаў не памятае. Стаіць ён на правым беразе Нёмана і сваімі шатамі глядзіцца ў яго празрыстую ваду. Увосень лісце падае на халодныя хвалі і плыве далёка ўніз па цячэнні. Вясною была вялікая паводка. Дзяды глядзелі на яе і гаварылі, што ніколі не памяталі такой вады. Нёман ператварыўся ў шырачэзную, як акінуць вокам, раку. Велізарныя крыгі напаўзалі адна на адну і са страшэнным гулам крышыліся, разбіваліся на частачкі. Ужо многа гадоў Нёман падмываў правы бераг. I цяпер усё падмывае і падмывае. Калі вада ледзь не зраўнялася з берагам, дуб задрыжаў не на жарты, бо ўжо некалькі гадоў назад паводкавая вада лізнула халоднымі хвалямі яго карэнне. Пад вечар вада спала, і дуб выратаваўся.
   Як Нёман увайшоў у берагі, лукашоўцы выйшлі да свайго дуба. Яны рашылі назаўсёды выратаваць дуб ад небяспекі: аблажылі бераг дзірваном, забілі рад паляў, падсыпалі пад карэнне пяску. Красуйся, дзядуля-дуб!
(147 слоў)

Паводле А. Пальчэўскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыДаверлівасць

Пераказы, дыктантыНезвычайны выпадак

Пераказы, дыктантыВальс Шапэна

Пераказы, дыктантыАднавокі сом

Пераказы, дыктантыРэкс