Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Глабальная інфармацыйная сетка

   Інтэрнэт называюць глабальнай інфармацыйнай сеткай. Бо праз тэлефонныя правады, якія сеткай аплятаюць усю планету, з імгненнай хуткасцю перадаюцца камп’ютарныя паведамленні паміж гарадамі, краінамі і кантынентамі. Штодзень па інтэрнэце перадаюцца мільёны слоў, малюнкаў, фотаздымкаў. Кантраляваць інфармацыю, якая перацякае па інтэрнэце, практычна немагчыма. Ён не мае цэнтральных пунктаў сувязі, як тэлефонныя або тэлеграфныя станцыі.
   Як ні дзіўна, амаль два дзесяцігоддзі карысць інтэрнэту належным чынам ацэньвалі толькі навукоўцы. Камп’ютарная сувязь была наладжана паміж навуковымі цэнтрамі ў краінах Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы. Інфармацыю з кожнага камп’ютара можна было за некалькі секунд «перапампаваць» у камп’ютар іншага ўніверсітэта.
   Калі бізнесмены і фінансісты пераканаліся, што з дапамогай камп’ютарнай пошты можна імгненна заключаць здзелкі, купляць і прадаваць, атрымліваць тэрміновую эканамічную інфармацыю, інтэрнэт набыў сусветны попыт. Па прыблізных падліках, сёння ў свеце паслугамі інтэрнэту карыстаецца больш за сто мільёнаў чалавек.
(135 слоў)

Паводле Я. Конева.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЯк з’явіўся інтэрнэт?

Пераказы, дыктантыПлюсы і мінусы інтэрнэта