Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясновы неспакой

   Вясна заўсёды нясе з сабой светлую, крылатую волю малым. Шчыруе сонца, на дварэ цяплынь. Нават калі ногі прамочыш – не страшна. Вясна!
   Дзеці вясной, бы птушкі, распростваюць крылы, зрываюцца з седалаў і цэлы дзень гатовы тырчаць дзе-небудзь на загуменні, ля бруістых раўчукоў.
   Я таксама жыў вясновымі радасцямі. Як толькі прачынаўся, выпіваў конаўку1 малака і бег да ручаін, глядзеў, як многа вады сышло за ноч і ці трымаюць яе мае загароды.
   Неўзабаве пачаліся канікулы. Жэнік, мой старэйшы брат, я і Бронік, сябра наш, прападалі на загуменні. Нязменнай нашай гульнёй была «вайна». Але пасля кінафільма «Прыгоды Робіна Гуда» мы захапіліся стральбой з лука. Жэнік выстругаў з сасновай адшчэпіны доўгую стралу, загнаў у яе цвічок, каб вастрэйшая была. Маёй стралой быў звычайны лазовы пруток з уздзетай на самы кончык выплаўленай куляй. Мы ўяўлялі сябе сапраўднымі воінамі.
(134 словы)

Паводле М. Масарэнкі.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыГуканне вясны

Пераказы, дыктантыПромысел баброў

Пераказы, дыктантыБабры

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны