Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясновая раніца

   Да чаго прыгожая гэта вясновая раніца! У паветры яшчэ сыра. На лістах вішняку вісяць буйныя кроплі начных туманаў. На платах і на стрэхах ляжыць яшчэ вільгаць. За сялом густа зеляніцца поле.  На пагорку стаіць і яшчэ дрэмле вятрак. Узыходзіць сонца. Яно паволі і баязліва паказваецца з-за гарызонта. Сонца падымаецца над лесам, слізгае па вяршалінах дрэў і западае ў прагаліны. Лес пачынае дыміцца густымі пахамі. Бесклапотна спяваюць птушкі. Яны то пырхаюць з дрэва на дрэва, то вылятаюць у поле. Танюткім і бясконцым звонам заліваюцца жаўранкі... Якая слаўная ты, вечна маладая і вечна пявучая раніца!
(90 слоў)

Паводле Я. Скрыгана

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыРаніцою

Пераказы, дыктантыСлед даўніны

Пераказы, дыктантыУсё нова і свежа

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Летняя раніца

БиографииЯнка Скрыган