Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Водар дзядоўніку

   Гэта было ў той год, калі ўсе травы і кветкі, стомленыя ад спёкі, павыгаралі на карані. Кветкі, якім быў самы час пахнуць, не пахлі. Навокал стаяў слупам задушлівы, трывожны пах ломкай, выгаралай ад сонца травы.
   I раптам аднекуль зблізку данёсся тонкі, элегантны водар. Хоць ён быў і слабаваты, але іншыя горкія пахі нібы ўзмацнялі яго.
   Я азірнуўся навокал і нідзе нічога не заўважыў, што б магло струменіць такі водар. Праўда, непадалёку стаяў зялёны лапушысты дзядоўнік, увесь усыпаны лілова-пурпуровымі камячкамі. Аднак я толькі слізгануў па ім абыякавым позіркам і не звярнуў ніякай увагі – гэта ж бур’ян, пустазелле, быльнёг...
   Але пах менавіта ён, дзядоўнік. Яго моцныя карані дашукаліся ў самых глыбінях жаданай вады, і цяпер лілова-пурпуровыя кветкі пахлі свежасцю і чысцінёй. Прыстойна і высакародна пахлі тыя ваўчкі, якія звычайна чапляюцца за ўсё, за што толькі можна зачапіцца. Каб і там, куды іх занясуць, гэтак жа настойліва шукаць чыстай вады з глыбінь, якая так спатрэбіцца іхнім кветкам і на новым месцы.
   Каб жыць, моцнае карэнне патрэбна не толькі чалавеку, але і раслінам.
(173 слова)

Паводле Я. Сіпакова.

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Клетка

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Перавернуты

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Лета з мятлушкай

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Як спакайней?

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Заміра