Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Блакітныя азёры

   На паўночным захадзе Беларусі, дзе сыходзяцца межы Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей, размешчана Балдуцкая група азёр. Невялікія па плошчы, але глыбокія, азёры ўражваюць сваім хараством. Злучаныя паміж сабою ручаямі, яны здаюцца казачнымі. У тысяча дзевяцьсот семдзесят другім годзе дзеля аховы гэтага дзіўнага прыроднага комплексу быў створаны ландшафтны заказнік «Блакітныя азёры».
   Хваёвыя лясы займаюць каля дзевяноста працэнтаў тэрыторыі заказніка. Растуць тут больш за пяцьсот відаў вышэйшых раслін, сярод якіх венерын чаравічак, баранец звычайны, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Толькі тут у межах Беларусі сустракаецца меч-трава звычайная. Расце яна ў прыбярэжнай паласе на глыбіні да паўметра. Пустыя, амаль цыліндрычныя сцяблы гэтай расліны дасягаюць да паўтара метра. Меч-траву можна ўбачыць толькі ў азёрах Глубёлька і Ячмянец.
   Чыстая вада, маляўнічыя берагі азёр, лясістыя ўзгоркі штогод прывабліваюць да сябе сотні турыстаў.
(127 слоў)

Паводле С. Адзінцова, С. Сідора.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНацыянальны парк "Браслаўскія азёры"

Пераказы, дыктантыКрай азёр

Пераказы, дыктантыЖамчужына Беларускага Паазер’я

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Незабудкі азёр

Пераказы, дыктантыНашы азёры