Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Белы шпіц

  Стаяла зіма сорак трэцяга года. Людзі снавалі па вуліцах з клопатам – здабыць кавалак хлеба, жменю круп або некалькі бульбін, каб паесці. Сэрцам горада быў базар. Белы шпіц бегаў тут між людзей, задзіраў галаву, павіскваў, але ніхто не звяртаў на яго ўвагі. Нарэшце стаміўся, сеў. У гэты час падкацілася тачка, і кабета зняла з яе каструлю, узяла відэлец і закрычала:
   – Дранікі, гарачыя дранікі!
   Сабака навастрыўся. Ён бачыў, як відэлец напароў некалькі аладак, як пацягнулася да аладак рука. Ён падышоў да чалавека, завіляў хвастом, просячы пачастунку, але чалавек адводзіў позірк. Сабака адышоў.
   I раптам сабака натапырыўся, яго вочы загарэліся злосцю. Паўз яго прасунуўся немец. Шпіц ускочыў, забрахаў. Немец скасіў на яго вока і выйшаў за вароты базару, а сабака брахаў яму ўслед. Калі крыху супакоіўся, пачуў:
   – Цюцька, на...
   I перад ім пляснуўся кавалак аладкі. I той жа голас сказаў:
   – Які разумны сабака...
(144 словы)

Паводле Л. Арабей.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыФомка

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Атаман-барабан

Пераказы, дыктантыШукаю гаспадара

Пераказы, дыктантыБелы шпіц

Аляксей ЯкімовічАляксей Якімовіч - Рыжык