Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Батанічны сад

   Мы пераходзім праспект Незалежнасці ў горадзе Мінску і трапляем у прыродны музей – Батанічны сад. Пад высокім небам знаходзіцца чароўны куточак зямлі. Здаецца, тут сабрана ўся краса Беларусі, тут сама наша цудоўная краіна ў мініяцюры.
   Нас сустракае зялёны дыван майскай траўкі, кожная сцяблінка якой буяе вясновымі народзінамі. А на гэтай маладой зеляніне, як зорачкі на небе, зіхацяць пяшчотныя маргарыткі. Утульная бярозавая алея выводзіць нас да царства бэзавых раслін-кустоў. Своеасаблівая зямная вясёлка стварае настрой, які адпавядае ліловаму, беласнежнаму, ружоваму, фіялетаваму колерам. У гэтым прыродным музеі ёсць нават гібрыдныя сарты саджанцаў з нацыянальнымі назвамі: Беларускія зоры, Мінчанка, Зорка Венера, Свіцязянка.
   Батанічным садам можна цешыцца гадзінамі і днямі. Тут з задавальненнем хочацца гартаць жывыя старонкі Чырвонай кнігі. Тут лёгка дыхаецца і трывожна думаецца пра жывую і крохкую прыроду нашай зямелькі.
(128 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыТам усё смачнейшае

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мой сад

Пераказы, дыктантыБелыя вішні і яблыні

Пераказы, дыктантыСады восенню

Пераказы, дыктантыАб чым маўчаць камяні