Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Творчасць Стэфана Цвэйга

   1. Стэфан Цвэйг – вядомы аўстрыйскі пісьменнік. Знаўца некалькіх моў, Цвэйг перакладае на нямецкую мову ўлюбёных французскамоўных аўтараў. На творчасць Стэфана Цвэйга аказвалі вялікі ўплыў і розныя нацыянальныя супольнасці (польская, чэшская, украінская, славацкая, румынская), у якіх прайшло дзяцінства і юнацтва пісьменніка.
   Стэфан Цвэйг быў перакананы праціўнік вайны, забойстваў. Ён не мог перажыць, што фашысты захопліваюць усё большыя і большыя тэрыторыі. Пачынаецца дэпрэсія, якая прывяла да самагубства. У развітальнай «Дэкларацыі» ён піша: «...свет маёй уласнай мовы знік для мяне, і мая духоўная айчына, Еўропа, разбурыла сама сябе... Калі табе за шэсцьдзесят, патрэбны незвычайныя сілы, каб усё пачаць нанава. Мае ж сілы вычарпаны... Я шлю прывітанне маім сябрам. Можа, ім давядзецца ўбачыць ранішні світанак пасля доўгай ночы. Я ж, самы нецярплівы, адыходжу раней за іх».
   2. Стэфан Цвэйг працаваў у розных жанрах: апроч вершаў і паэм, ён пакінуў нарысы, эсэ, апавяданні, рэпартажы.
   Асноўныя публікацыі: «Час і свет» (1943), «Учарашні свет: Успаміны еўрапейца» (1944), «Еўрапейская спадчына» (1960), раманы «Нецярпенне сэрца» (1939), «Хрысціна Хофленэр» (незавершаны), кніга «Бразілія – краіна будучага» (1941), гістарычная мініяцюра «Зорныя гадзіны чалавецтва» (1927-1936).
   3. Вялікую ўвагу Стэфан Цвэйг надаваў біяграфічнаму жанру. Сярод значных біяграфічных твораў можна вылучыць наступныя: эсэ з чатырох кніг «Будаўнікі свету» (пра Бальзака, Дзікенса, Дастаеўскага, Стэндаля, Гёльдэрліна, Клейста, Ніцшэ, Фрэйда і інш.), а таксама раманы «Жазэф Фушэ» (1929), «Марыя Антуанета» (1932), «Трыумф і трагедыя Эразма Ратэрдамскага» (1934), «Марыя Сцюарт» (1935), «Магелан» (1938), «Бальзак» (апубл. 1946).
   Стэфана Цвэйга прыцягвалі лёсы не толькі вядомых, высокасумленных людзей, але і простых, часам не зусім маральных. Пісьменніка цікавіў драматызм лёсу, праявы страсці ў адпаведнай асобе. Яго біяграфічныя аповеды незвычайна для такога жанру займальныя, напружана-драматычныя.
   Творы, прысвечаныя гістарычным асобам, ён дзяліў на тры ўмоўныя групы: гістарычны раман, раманізаваная біяграфія і «праўдзівая біяграфія».
   4. Стэфан Цвэйг казаў, што яго страсць разгадваць псіхалагічныя загадкі перайшла ў манію. Гэта мы можам назіраць у навелах пісьменніка («Першыя перажыванні» (1911), навела «Страх» (1920), зборнік «Амок» (1922), навела «Нябачная калекцыя» і зборнік «Разгубленасць пачуццяў» (1927), апошняя «Шахматная навела» (1941)).
   Адметнасць большасці навел пісьменніка – наяўнасць у іх аповеду ад першай асобы, які, як правіла, складае цэнтральную частку твора, суправаджаецца найглыбейшым самааналізам апавядальніка і змяшчае ў сабе раскрыццё той ці іншай «пякучай таямніцы», страсці – да творчасці, гульні, служэння пэўнай асобе. Шмат увагі пісьменнік надае тэме кахання з маральнымі выпрабаваннямі, душэўнымі пакутамі.

   5. Асноўная тэма навелы «Нябачная калекцыя» – мужнае і самаахвярнае служэнне жанчын (Луізы і дачкі) жывому і дарагому для іх чалавеку, выратаванню жыццяў – яго і сваіх родных.
   «Можа, мы несправядліва абышліся з ім, але мы не маглі паводзіць сябе іначай. Трэба ж было неяк жыць... а ці ж чалавечае жыццё, ці ж чатыры сестрыны сіроты не даражэй, чым гэтыя гравюры?...»
   6. Найважнейшыя мастацкія асаблівасці навелы: тонкі псіхалагізм, дакладная дэталь, выразныя партрэтныя і моўныя характарыстыкі, прыём кантрасту, неавычайная экспрэсіўнасць, эмацыянальная напружанасць, строгая і бездакорна стройная кампазіцыя, моцны сацыяльны падтэкст.
   7. Маральна-этычны сэнс твора заключаецца ў душэўна-духоўным прасвятленні герояў.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!