Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Леся Украінка

1871-1913

   Нарадзілася Леся Украінка (сапраўднае імя Ларыса Пятроўна Касач) 25 лютага 1871 г. у Ноўгарад-Валынску. Дзяцінства паэтэсы прайшло на Валыні – адным з прыгажэйшых куткоў Украіны. Тут яна сваёй душой адчула і прыгажосць украінскай народнай песні і музыкі. Выхоўвалася паэтэса ў інтэлігентнай сям’і. Бацька, Пятро Антонавіч Касач, цікавіўся літаратурай і развіваў у Лесі любоў да роднага слова. Асабліва вялікую ролю ў развіцці яе літаратурных здольнасцей адыграла маці – вядомая ўкраінская пісьменніца Алека Пчолка. Леся любіла музыку, праяўляла схільнасць да жывапісу. Шмат чытала, захаплялася паэзіяй.
   Літаратурныя здольнасці Лесі Украінкі праявіліся вельмі рана. Калі ёй не было яшчэ і дзевяці гадоў, яна напісала свой першы верш «Надзея». З трынаццаці гадоў пачала выступаць у перыядычным друку, Першы зборнік вершаў «На крылах песень» выйшаў у 1893 г. Іван Франко высока ацаніў гэту кнігу, назваў яе выдатнай з’явай паэзіі года. Затым адзін за другім выйшлі новыя зборнікі «Думы і мары» (1899), «Водгукі» (1902).
   Леся Украінка – выдатны грамадскі дзеяч Украіны, паэтэса-рэвалюцыянерка. З самага пачатку сваёй дзейнасці яна была моцна звязана з нацыянальна-вызваленчым і сацыялістычным рухам. Прымала актыўны ўдзел у рабоце кіеўскіх сацыял-дэмакратаў, пісала рэвалюцыйныя адозвы. Вялікую ролю ў жыцці паэтэсы адыграла яе сяброўства з Сяргеем Мяржынскім – адным з актыўных дзеячаў сацыял-дэмакратычнага руху. Не адзін раз яна прыязджала да яго, хворага, у Мінск, не пакідала яго да апошніх дзён жыцця.
   Асабістае жыццё Лесі Украінкі было трагічным. У адзінаццацігадовым узросце яна захварэла на сухоты. Хвароба перашкаджала Лесі атрымаць сістэматычную адукацыю. Аднак яна самастойна набыла шырокія веды па гісторыі, эканоміцы, геаграфіі, літаратуры, авалодала многімі еўрапейскімі мовамі; была шырока адукаваным, эрудзіраваным чалавекам. Хворая, пакутуючы ад болю, не адступала, верыла ў будучыню Радзімы, аддавалася сэрцам сваім ідэалам, без надзеі сладзявалася. Перамагала воля да жыцця, мужнасць чалавека, вернага свайму ідэалу.
   Аднак здароўе пагаршалася, хвароба адымала творчыя сілы. Лячэнне не памагала. Апошнія гады паэтэса жыла ў Грузіі. Памерла яна ў Сурамі 1 жніўня 1913 г.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!