Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Дзінтра Шулцэ - Роберцік

   1. Фаіс была дзівоснай планетай з аранжавымі далінамі, са змрочнымі цяснінамі і беласнежнымі вяршынямі гор. Людзі з цягам часу сталі выкарыстоўваць планету як прамежкавую станцыю ў космасе, таму што на ёй пабудавалі касмадромы, паставілі антэны, каб можна было выкарыстаць энергію сонца.
   2. Роберцік быў серыйным робатам, які «меў трывалую канструкцыю, мозг сярэдняга аб'ёму і павялічаны блок запісу інфармацыі». Ад астатніх робатаў ён адрозніваўся тым, што насіў кароткія штонікі. У яго абавязкі ўваходзіла праверка ліній напружанасці. Яшчэ Роберцік будзіў людзей і гатаваў ім каву. У вольны час, калі астранаўты спалі, герой блукаў па планеце, «перасоўваў з месца на месца ракеты, ездзіў на старым усюдыходзе». Усе астранаўты любілі робата.
   3. Роберцік больш за ўсіх пасябраваў з Увісам. Яны разам любаваліся ўзыходам сонца. Увісу было цікава, як Роберцік уяўляе сабе розныя жыццёвыя з'явы, і ён задаваў пытанні: «Што такое кветка? А дождж?» Яшчэ астранаўт часта расказваў пра Зямлю.
   4. У час чарговага палёту на Зямлю, каб папоўніць запасы. харчавання, Увіс узяў з сабою Роберціка. Робата ўразіла зямная прыгажосць. «Асабліва яму спадабаліся зялёныя лясы і квітнеючыя сады.
   5. Пасля вяртання з Зямлі ў душы Роберціка пачалі праходзіць нейкія незапраграмаваныя працэсы і змены: «Хацелася ляцець, чамусьці спяшацца, яго хваляваў ветрык, адчуваў ён водар кветак, уяўляў лунаючых птушак і пакрытыя зялёным дываном схілы гор». Роберцік набывае рысы, уласцівыя толькі чалавеку. Эмацыянальнае ўспрыманне свету — тое, што адрознівае чалавека ад робата.
   6-7. Спачатку Увіс хаваў дзівацтвы робата. Але Роберцікавы капрызы станавіліся ўсё болын відавочныя. Ён, як чалавек, пачаў баяцца холаду, патрабаваў узмацніць ахоўныя сістэмы. А аднойчы зусім адмовіўся працаваць. Ён аргументаваў гэта тым, што ток высокага напружання яму небяспечны, і прапанаваў выкарыстаць аўтатрансфарматары. Людзі паведамілі пра дзівацтвы героя на базу, адтуль ім прапанавалі разабраць робата на часткі. Але ўсе астранаўты згаджаліся трываць Роберцікавы капрызы, але не разбіраць, бо гэта амаль тое самае, што забіць. I яны вырашылі даць яму свабоду насуперак усім інструкцыям.
   8. Калі Увіс убачыў Роберціка ў аранжарэі, «той сядзеў нерухома. Агеньчыкі, што асвятлялі яго твар, патухлі, стрэлкі прыбораў стаялі на нулі, хоць акумулятары былі зараджаныя». Рука робата была працягнута да абагравальніка, на далоні ён трымаў зялёны парастак, малюпасенькую елачку. У жмені быў пясок, і парастак трымаўся ў ім, «чапляючыся ледзь бачнымі карэньчыкамі». Роберцік ахвяруе сабой, каб даць жыццё маленькаму парастку, у надзеі, што нежывая планета Фаіс ператворыцца ў квітнеючую садамі, стане падобнай на планету Зямля.
   9. Крышталёвы блок стаў для Увіса самым дарагім талісманам, таму што нагадваў пра сяброўства з Роберцікам. I яшчэ таму, што ў тэлевізійным запісе, крыніцай якога быў гэты блок, відаць была маленькая, але вельмі прыгожая аранжавая планета, яе акружалі зялёныя лясы і квітнеючыя сады. Былі там птушкі і звяры, рэкі і азёры, але больш за ўсё на планеце расло елак. На планеце ўсё было так, як некалі марыў Роберцік.
   10. Праблема здольнасці электроннага мозгу да творчай дзейнасці зацікавіла Увіса таму, што ён быў сведкам тых незапраграмаваных працэсаў, якія адбываліся з Роберцікам. I, безумоўна, вучоны мог прыйсці да высноў, што электронны мозг здольны да творчай дзейнасці.
   11. Мастак Язэп Драздовіч бачыць планеты Сатурн і Месяц дзівоснымі, але зусім не падобнымі на Зямлю. Прырода на гэтых планетах нейкая нежывая, невыразных колераў. Радасныя, яркія фарбы на ёй увогуле адсутнічаюць.

   12. Вобразы далёкіх планет, створаныя Язэпам Драздовічам і Дзінтрай Шульцэ, маюць шмат агульнага. I мастак, і пісьменніца стварылі аднолькава прыгожыя, але нежывыя планеты, якія хочацца засадзіць зялёнымі лясамі і квітнеючымі садамі, запоўніць птушынымі галасамі. Увогуле, зрабіць іх падобнымі на нашу шматфарбную Зямлю.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!