Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Юры Станкевіч - Ізумрудна-зялёныя мухі

   Яны з'явіліся раптоўна: некалькі дзесяткаў, мухі поўзалі па ім. Мухі былі ізумрудна-зялёныя. Куртка яго была ў крыві. Тады ён зразумеў, што прыгожыя зялёныя насякомыя — звычайныя падлавыя мухі і яму хутка гамон. Хлопец завербаваўся ў адну прыватную будаўнічую фірму ў сталіце мулярам. Па дзесяць - дванаццаць гадзін у дзень за пяцьсот "зялёных". Замест абяцаных пяцісот выходзіла па чатырыста, а то і менш. Жыў ён у інтэрнаце, спаў у пракураным пакойчыку, дзе ложкі стаялі ў два ярусы. Там нельга было давяраць нікому і ніколі. Грошы адтуль не давалі вывозіць нікому. Калі не маглі скрасці па п'янцы, то рабавалі пасля палучкі; калі не ўдавалася абшукаць сумкі ў час адсутнасці, падсылалі шлюх з клафелінам. Грошы ён зашываў у цяльняшку, якую амаль не здымаў. Ён набыў білет і пасля канчатковага разліку ў інтэрнат не вярнуўся, пакінуўшы там вопраткі. Цягнік крануўся. Мужчына быў амаль што дома. Грошы ён паклаў на дно сумкі (5000 дол.). Электрычка была адна з апошніх, трое зайшлі ў вагон.Яны накінуліся на яго. Мужчына супраціўляўся як мог, і тады адчуў удар па галаве....Дадому ён не вярнуўся. Навошта? Вярнуцца, каб расказваць што яго абрабавалі? Ці, можа, паплакацца дзяўчыне, якой абяцаў заработать і вярнуцца? Ён уладкаваўся ў рэдакцыю занядбанай другараднай газеты і стаў распаўсюджвальнікам і адначасова начным вартаўніком — трэба ж было яму недзе жыць і спаць, вось ён і спаў у складзіку. Купіў рэвальвер. Днём ён шукаў тых трох — паўгода з дня ў дзень па тым маршруце, прадаючы газеты ў цягніках. Аднойчы убачыў цыган, і дзяўчыну, па выгляду шлюха, яны ўвайшлі ў вагон. Дзяўчына — наркаманка і просіць даць ёй "дозу". Адзін з цыганоў прапанаваў: — А ты адпрацуй — ён ужо расшпільваў шырынку. — Ды ты што, звар'яцеў? — А ты газетай засланіся. Зараз мы яе купім. — Давай газету. — Не прадаецца. 
   Мужчына ускінуў руку са зброяй, і тры стрэлы, без паўзы, адзін за другім узарвалі вагон. Ён шоў праз лес, думая, што яго шукае міліцыя. Захацеў паесці. Выйшаў да пасёлка, папрасіў у прадаўшчыцы хлеба, кансерваў і мінеральнай вады. (яна тайком пазваніла з падсобкі ў міліцыю).Мужчына пакрочыў па вуліцы, азірнуўся і — пабег, бо з міліцэйскага "ўазіка" ўжо выскоквалі міліцыянеры. Ззаду ён пачуў стрэл, потым другі, у правы бок ля грудзей яму ўдарыла, упаў. Праляжаў так некалькі секунд, але ўскочыў на ногі і кінуўся у лес. Ён ляжаў дзень і ноч. Ён двойчы выстрэліў каб яны пачулі. Ніхто не прыйшоў. Па ім поўзалі і адкладвалі яйкі мухі. Мужчына пачаў павольна падцягваць рэвальвер і націснуў на курок. 
   ...Праз суткі на целе ўжо кішэлі чэрві, а яшчэ праз нейкі час на пах прыйшла пацучыха. Яна была брухатая і зрабіла гняздо проста ў трупе, разлічыўшы, што ежы ёй і патомству хопіць надоўга. 

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!