Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"

Як звяры,
што блукаюць у пушчы,
ад нараджэння
ведаюць сховы свае,
як птушкі,
што лётаюць у паветры,
помняць
гнёзды свае,
як рыбы,
што плаваюць у моры і ў рэках,
чуюць
віры свае
і як пчолы
бароняць вуллі свае -
гэтак і людзі
да месца, дзе нарадзіліся
і ўзгадаваны ў Бозе,
вялікую ласку маюць.

 
Таму і Юдзіф,
любячы край, дзе калісьці
на свет нарадзілася,
не шкадавала
самое сябе, каб адвесці
ад краю айчыннага небяспеку.
Але Гасподзь,
зважаючы на памысны
намер Юдзіфы,
памог ёй перамагчы
непераможнага між людзей.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСпадчына Скарыны

Пераказы, дыктантыМастацкая Скарыніяна

Пераказы, дыктантыЭпоха Францыска Скарыны

Пераказы, дыктантыФранцыск Скарына

Кастусь ЖукКастусь Жук - Францішку Скарыне