Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Тарасаў - Фрэскі - ГДЗ

   1. Дзеянне адбываецца ў той час, калі жыла Еўфрасіння Полацкая і будаваўся для яе манастыр. Да выразных прыкмет мінуўшчыны можна аднесці назвы адзення (чарэўі, клабук); назвы тавараў на кірмашы (праслачкі для верацён); апісанне гарадской вуліцы, вымашчанай бярвеннямі (аполак).
   2. Андрэйка — герой твора, якога бацька вядзе наймацца ў вучні да майстра Лукаша. I з гэтай нагоды, што ён ужо дарослы і будзе самастойна працаваць, хацелася хлопцу крычаць на ўсю вуліцу. У яго "распраўляліся плечы, грудзі напаўняліся паветрам, выпіналіся наперад, а нос аж задзіраўся угору".
   3. Пачынаецца твор апісаннем гарадской вуліцы. "Вымашчаная бярвеннямі, заляпаная граззю, вулачка цягнецца ўздоўж раімеснніцкіх хатак і двухпавярховых сядзіб гараджан. Упрыгожвалі Полацк сядзіба Вялікага пасада і Сафійскі сабор з пяццю гмахамі. Абнесены горад быў "магутнымі сценамі і высокімі вежамі"
   4. Будоўля манастыра зацікавіла Андрэйку нязвыклай колькасцю людзей, гэтулькі ён ніколі не бачыў. І пры гэтым вялася стрыманая гаворка, твары ў людзей былі строгія. Зацікавіла і царква, якая ўзвышалася высокім гмахам. Яна была напалову ў рыштаваннях. Дзіўным было тое, што "крытая свінцом макаўка рассыпала вакол сябе зіхатлівыя промні сонечных зайчыкаў".
   5. З вузкага праёма царкоўнай брамы насустрач выйшла жанчына, з галавы да пят апранутая ва ўсё чорнае. У вочы кінуўся надзвычай белы, з лёгкім, ледзь прыкметным румянцам твар. Яна была зусім маладая, маладзей за Андрэйкаву маці.
   Жанчына паглядзела на хлопчыка, потым на Лукаша. Шырока пасаджаныя вялікія блакітныя вочы вабілі незвычайнай сілаю. Глыбокі пранізлівы позірк прыгожых вачэй апаліў, працяў Андрэйку, прымусіў схіліць галаву. Тое ж адбылося і з Лукашом. Па постаці, па гэтых таямнічых вачах хлопчык зразумеў, што перад ім сама Еўфрасіння — князёўна Прадслава, для якой і будуецца гэты манастыр.
   Князёўна Прадслава ўразіла Андрэйку таямнічымі вачамі, якія выдзяляліся на прывабным твары, позіркам, які апаляў, працінаў, прымушаў схіліць галаву.
   6. Еўфрасіння прасіла Лукаша перапісаць лікі нанава, бо майстар намаляваў князёўну, а яна лічыла сябе "толькі грэшнай манахіняй", смяротным чалавекам. А прызначэнне Лукаша бачыла ў тым, каб ён пісаў "лікі святы — тых, хто будзе жыць вечна".
   У гэтым дыялогу выявіўся моцны характар жанчыны, якая свядома адмовілася ад свецкага жыцця і поўнасцю пасвяціла сябе царкве. Еўфрасінню Полацкую лёгка ўявіць такою, якой убачыў яе Андрэйка: апранутая ў чорнае жанчына з прывабным тварам і вачамі, якія пранізліва глядзелі ў душу, прымушаючы схіляць галаву.
   7. Фрэскі ўразілі Андрэйку падабенствам з самой князёўнай, а яшчэ больш тым, як Лукаш змог перадаць выраз вачэй Еўфрасінні. З адной фрэскі вочы манахіні "глядзелі на хлопчыка, быццам пра нешта пыталі". З другой фрэскі "пазіралі тыя ж вочы". А ў позірку ўжо не было "суму і ўнутранага сузірання". Вочы свяціліся надзеяй, узнёсласцю і чысцінёй. Пісьменнік, каб паўней раскрыць душэўны стан хлопчыка, звяртае ўвагу на душу героя, у якой "нешта абарвалася", "трымцела, штурхала малечае сэрца, ірвалася вонкі". Пачуцці настолькі перапаўнялі Андрэйку, што ён заплакаў.
   8. Мастак Лукаш быў сярэдняга росту, худы, з доўгай чорнай барадою. Пры першай сустрэчы з Андрэйкам ён быў настолькі запэцканы фарбаю, што, каб "не сур’ёзны пагляд незнаёмца, можна было б прыняць яго за вулічнага скамароха". Гэты чалавек быў не толькі таленавітым мастаком, але і, паглядзеўшы на малюнкі хлопчыка, убачыў яго здольнасць да малявання. А слёзы Андрэйкі адкрылі Лукашу незвычайную ўспрымальнасць, прыродны талент яго вучня:
— Ну, што ты! Не варта... Бачу, з цябе атрымаецца сапраўдны майстра.
   9. На рэпрадукцыі карціны Аляксея Марачкіна Еўфрасіння Полацкая падобна на тую, якой убачыў яе Андрэйка, герой твора Сяргея Тарасава. Гэта маладая жанчына з прывабным авальным тварам і трошкі завостраным падбародкам. Прыцягваюць увагу шырока пасаджаныя вочы гераіні. Апранута яна, як манашка. Мастак паказаў беларускую святую ў хвіліны роздуму, магчыма, малітвы, пра гэта сведчыць уся яе постаць, адухоўлены твар, напалову апушчаныя вочы і рука, прыціснутая да грудзей. Адчуваецца, што перад намі моцная духам асоба.
   Лёгка ўявіць гэту жанчыну і за перапісваннем кніг у манастырскай келлі.
   Гэта яднае ўспрыманне гераіні мастаком і пісьменнікамі Сяргеем Тарасавым і Лявонам Случаніным.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛань

Пераказы, дыктантыФрэскі Спасаўскай царквы

ІншаеСяргей Тарасаў - Фрэскі

Пераказы, дыктантыТры колы на гліне

Пераказы, дыктантыПа якіх законах жылі нашы продкі