Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прамова Мялешкі

"Прамова Мялешкі, кашталяна смаленскага" – літаратурны помнік жанра палітычнай сатыры XVII стагоддзя, з'яўляецца пародыяй на сеймавыя выступленні. У ёй крытыкуюцца грамадска-палітычныя парадкі, што панавалі ў Рэчы Паспалітай у канцы XVI - пачатку XVII ст. Аўтар выступае супраць новаўвядзенняў, якія прывіваліся нямецкімі і польскімі прышэльцамі. Яго турбуе лёс бацькаўшчыны. Згадваюцца сапраўдныя гістарычныя падзеі і асобы, найперш каралі і набліжаныя да іх людзі. Сеймаўскі прамоўца Мялешка таксама асоба рэальная. Аднак Іван Мялешка, мазырскі падкаморый, потым маршалак слонімскі, кашталян мсціслаўскі, брэсцкі, смаленскі з такой прамовай ніколі не выступаў. Матэрыялам для напісання прамовы-пародыі паслужылі запіскі Івана Мялешкі, зробленыя ім пасля варшаўскага сейма 1609 г. Герой твора звяртае ўвагу "літасцівага караля і не менш ласкавых паноў" на парадкі ў дзяржаве. З нейкага часу каралі пачалі больш любіць немцаў, чым свой уласны народ. Аўтар параўноўвае каралёў Жыгімонта І Старога, які "немцев, як собак, не любил", і Жыгімонта II Аўгуста. Азіраючыся на старыя часы, ён бачыць там і апратку прыгажэйшую, і стравы смачнейшыя, і адносіны больш прыстойныя. Вінаватымі лічыць не так караля, як "розных баламутаў", якія пры ім сядзяць. Заканчваецца "Прамова..." згадкай пра фаварытку Жыгімонта III Уршулю і пра выбранне яго дэлегатам на сейм.