Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Ігнат Кулакоўскі

(1800-1860)


   Паэт, юрыст, педагог Ігнат Кулакоўскі нарадзіўся ў вёсцы Яноўшчына на Пружаншчыне. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, потым на юрыдычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы прыехаў у 1823 г. у Гародню, дзе ўладкаваўся на працу ў судзе. Потым быў прызначаны на пасаду дырэктара гімназіі ў Беластоку. Цікавіўся гісторыяй, быў членам Віленскай археалагічнай камісіі, статыстычнага камітэта Гродзенскай губерні, Лонданскага геаграфічнага таварыства, Капенгагенскага таварыства даследчыкаў старажытнасці. Захапляўся мовамі, ведаў латынь, французскую, італьянскую, іспанскую, рускую, шведскую, нямецкую, чэшскую мовы, санскрыт.
   Пісаць мастацкія творы пачаў у 1818 г. З вершамі, баладамі, паэмамі актыўна выступаў у розных перыядычных выданнях Вільні, Варшавы, Пецярбурга. Адзін з вершаў прысвяціў Францішку Карпінскаму, з якім зблізіўся ў гады вучобы ў Свіслацкай гімназіі, якой апекаваўся гэты славуты ў той час паэт. У 1824 г. выдаў у Вільні кнігу «Вершаваныя забаўкі».
   Iгнат Кулакоўскі клапаціўся пра шырокую асвету народа. У 1834 г. у лісце да міністра асветы Расійскай Імперыі прапаноўваў пашырыць на Беларусі сетку школ, ставіў пытанне пра вывучэнне вучнямі традыцыйнай культуры і мовы народа, а таксама стварэння школьнага падручніка, у якім бы даваўся «ясны і сістэматычны выклад ... гісторыі заходніх губерняў пад назвай «Гісторыя краю».
   Некаторыя падрабязнасці жыцця і грамадскай дзейнасці Iгната Кулакоўскага падае Г. Каханоўскі ў кнізе «Адчыніся, таямніца часу!». Як выявілася, Iгнат Кулакоўскі быў прадзедам беларускай пісьменніцы Зоські Верас.
 


Кастусь Цвірка

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!