Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Міхал Борх

(1806-1881)

Пісьменнік, гісторык, бібліяфіл. Быў сынам маршалка шляхты Віцебскай губерні Юзафа Генрыка Борха і Ганны з Багамольцаў. Нарадзіўся і жыў у спадчынным маёнтку Прэле Дынабургскага павета (цяпер — Латвія). Як і бацька, выбіраўся маршалкам шляхты Віцебскай губерні. Захапляўся бібліяфільствам. У сваім маёнтку сабраў вялікую бібліятэку, дзе знаходзілася шмат старадрукаў і каштоўных рукапісаў. Вышукваў бібліяграфічныя рэдкасці, матэрыялы па гісторыі BKЛ, Польшчы, усёй славяншчыны. Перакладаў на французскую мову творы Адама Міцкевіча. Супрацоўнічаў з часопісам літаратараў Падзвіння «Рубон», які выдаваў краязнавец і літаратар Казімір Буйніцкі ў 1842-1849 гг. у Вільні. Апублікаваў там паэму «Герцыке» пра старажытную полацкую крэпасць. У 1843 г. закончыў вялікі — на 50-60 друкаваных аркушаў — твор пра жыццё святой Еўфрасінні Полацкай, які так і назваў «Жыццё Еўфрасінні». На жаль, не быў апублікаваны. Не дайшоў да нас і другі гістарычны твор Міхала Борха — «Рагнеда», жанр якога аўтар вызначыў як «нарманская аповесць». Ён таксама — аўтар кнігі «Два словы пра Дзвіну».
 


Кастусь Цвірка