Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Адольф Янушкевіч

(1803-1857)


   Падарожнік, пісьменнік. Нарадзіўся ў Нясвіжы, дзе потым вучыўся ў дамініканскай школе, у 1823 г. скончыў філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Быў членам таварыства Блакітных (блізкія да філарэтаў). У 1823-1826 гг. жыў у Камянцы, быў дэпутатам цывільнай палаты ў Галоўным судзе. Падарожнічаў па Італіі, Германіі, Францыі, сустракаўся з Адамам Міцкевічам, Ю. Славацкім (падаў яму ідэю напісаць рэвалюцыйна-патрыятычны верш «Песня літоўскага легіёна» як водгук на паўстанне 1830-1831 гг.; напісаны ў 1831 г.), I. Гётэ. У 1830 г. вярнуўся на Радзіму. У час паўстання 1830-1831 гг. быў адным з кіраўнікоў легіёна Літвы, Валыні, Падоліі і Украіны. У 1832 г. сасланы ў Сібір. Падарожнічаў па Сібіры, Казахстане, Кіргізіі. У 1856 г. вярнуўся ў Беларусь у маёнтак бацькоў Дзягільна (цяпер Дзяржынскі раён). У студэнцкія гады пісаў на польскай мове сентыментальныя вершы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821 г.), у ссылцы перакладаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А. Цьера. Яго падарожныя нататкі сабраў брат Яўстафій і выдаў Ф. Вратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (кн. 1-2, Парыж, 1861 г.). У 2008 г. кніга ў перакладзе Г. Суднік-Матусевіч выйшла ў Мінску. У дзённікавых запісах і лістах раскрыўся яго талент апавядальніка і сумленнага даследчыка. У іх аўтар апісаў побыт казахаў, іх духоўную культуру, выступаў як абаронца казахаў ад самавольства баяр і царскай адміністрацыі. Янушкевіч паслужыў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме Міцкевіча «Дзяды».
 


А. Мальдзіс, У Мархель

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!