Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Вацлаў Ластоўскі - Прывід

   1. Ігнат, лежачы на печы, думаў аб сваёй паганай долі, марыў аб дастатку, «усёй душой пажадаў іх сабе».
   2. Грэчаская багіня прыйшла да Ігната, каб надзяліць яго багаццем. Яна хацела гэта зрабіць у памяць аб продках Ігната.
   «На галаве багіня мела залаты вяночак, адной рукой прытрымлівала багатую сваю вопратку, ...у другой мела грамадны рог, поўны грошай, дарагіх каменняў і ўсялякага багацця».
   3. Багіня расказала Ігнату пра яго продкаў. Гэта былі таленавітыя, прыгожыя, смелыя людзі, якія шмат працавалі, умелі рабіць прыгожыя рэчы. У продкаў было багатае духоўнае жыццё.
   4. Народ быў моцны, дужы. «Светлавалосы народ: мужы, як дубы, усе высокія, стройныя, а гордасці колькі было ў светлых вачах іхніх... Нешта з бессмяротных багоў было ў паставе і вачах прадзедаў вашых...» Багіня паважала іх за тое, што яны любілі волю і «запраданыя ў няволю, паміралі моўчкі, бо не пагаджаліся пахіліць галоў сваіх перад чужой воляй».
   5. Ігнат разгубіўся і нічога не мог адказаць багіні, ён то «мычаў, то ляскаў зубамі і таптаўся на месцы».
   «Такі самы вус бялявы, такія самыя вочы, толькі ў вачах не гордасць, але рабства, нявольніцтва пазірае, не адвага і смеласць, а страх у гэтай усёй фігуры, гатовай заўсёды да паклону» .
   6. Багіня не пакінула Ігнату скарбаў, таму што бачыла перад сабой раба, які не памятаў пра сваіх мужных і гордых продкаў, а прывык толькі кланяцца ўсім.
   7. Пісьменнік прымушае нас задумацца над тым, што становіцца з чалавекам, калі ён губляе сувязь з продкамі, не шануе сваёй спадчыны і культуры.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!