Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Іван Пташнікаў - Францужанкі

   Падзеі ў апавяданні "Францужанкі" адбываюцца ў першы пасляваенны год. Пісьменніку ўдалося выразна перадаць грамадска-палітычную атмасферу таго часу. З героем-апавядальнікам, пятнаццацігадовым юнаком, адбылося здарэнне, якое магло абарваць яго жыццё. Ён некалькі крокаў прайшоў па вуліцы разам з дзяўчатамі-францужанкамі, якія размаўлялі паміж сабой на незразумелай для яго мове і з якімі ён, безумоўна, ні аб чым не мог гаварыць. I вось капітан-энкавэдыст гоніць хлопца пад пісталетам: у лес, пагражае яму расстрэлам, а потым збіраецца адвесці "да нас": "У нас ты адразу ўсё ўспомніш і загаварыш". Хлопцу ніяк не ўдаецца растлумачыць, што ён нічога не можа ні ўспомніць, ні расказаць, бо ні ў чым не вінаваты. Здзек з чалавека, прыніжэнне чалавечай годнасці, бяспраўе характарызуюць той час, калі ўсе былі без віны вінаватыя, а ідэалогія пераконвала народ, што вакол ворагі, з якімі неабходна весці барацьбу, што ворагам можа быць кожны, а таму патрэбна праяўляць пільнасць Ну і што з таго, што абвінавачаным можа быць невінаваты? "Лес сякуць — трэскі лятуць!" — так цынічна апраўдвалі сябе тыя, хто "праяўляў пільнасць".

Похожие статьи:

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Тартак

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Пагоня

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Алені - ГДЗ

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Тры пуды жыта

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Найдорф