Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Іван Навуменка - Падранены журавель

Увага!!! Поўны змест

I
   Сонца яшчэ гарачае, але не такое пякучае, як летам. Неба сіняе, чыстае. Рассякаючы крыламі паветра, носяцца ластаўкі. Ловяць розных мушак і мошак. На правадах сядзяць чароды шпакоў. Яны цяпер набіраюцца сілы перад адлётам у вырай.
   У адзін з такіх дзён раптам чуецца ціхае курлыканне. Хлопцы задзіраюць галовы. У небе шнурочкам выцягнуўся жураўліны клін. Наперадзе кліна відаць вопытны журавель, які вядзе чараду. За ім ляцяць астатнія птушкі.
   Сумна ад ледзь чутнага курлыкання. Хлопцы сядзяць каля вогнішча. Яны пякуць бульбу. Што смачней за печаную бульбу, якая тут, на полі, асабліва пахне і мае выдатны смак?!
   Зноў даносіцца зверху курлыканне – ціхі меладычны звон. У небе ледзь бачным шнурочкам цягнецца новы жураўліны клін...
   I вось далёкае курлыканне перарываецца адчайным, рэзкім крыкам. Хлопцы заўважаюць: адна птушка зніжаецца, вось-вось кранецца зямлі. Нарэшце журавель садзіцца на ржышча, працягвае трывожна крычаць.
   Хлопцы наперагонкі кідаюцца да птушкі.
   Дык вось ён які, журавель! Адно крыло ў яго звісае, цягнецца па зямлі. Яно, відаць, перабіта.

II
   У гэты час па пыльным шляху гоніць статак цялят Ілля Звон. Ён забірае жураўля.
   У цялятніку Ілля, які зімой працаваў даглядчыкам, абсталяваў для падраненага жураўля закутак на кармакухні. Тут цёпла, утульна. Карміўся журавель тым, што і цяляты. Ахвотна еў бульбу, буракі, бручку, прызвычаіўся піць цялячае пойла.
   Усю восень і зіму хлопцы перадавалі адзін аднаму навіны пра жураўля. А вясной Ілля паклікаў іх да сябе на калгасны двор, сказаў:
   – Трывожыцца журавель. Крычыць, ірвецца некуды. Відаць, жураўлі прылятаюць.
   Ён адчыніў дзверцы. I адразу з катушка выскачыў журавель. Сапраўдны прыгажун – цёмна-шэры, з пышным хвастом, моцнымі нагамі. Дзівіліся хлопцы: журавель нібы пад музыку пачаў перабіраць нагамі – быццам танцаваў. Затым узляцеў, падняўся над хлявамі, хатамі, зрабіў тры-чатыры кругі і неўзабаве знік з вачэй.

Похожие статьи:

Іван НавуменкаІван Навуменка - Новая хата

Іван НавуменкаІван Навуменка - Вераніка

Іван НавуменкаІван Навуменка - Хлопцы самай вялікай вайны...

Іван НавуменкаІван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі

БиографииІван Навуменка