Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Сіпакоў - Як спакайней?

   Прытча пра доктара, якога тройчы выклікалі ў раён. І кожны раз " зычлівы чалавек у строгай форме" настойліва прапаноўваў доктару зброю — наган. І даводзіў, што " ў нас тут неспакойна, страляюць", што з наганам " будзе спакайней": "Наган — сябра чалавека. Абароніць ад любога. Усяго толькі націсніце на курок…".
   Доктар як мог тройчы адмаўляўся ад зброі. Даводзіў, што яго ворагі — хваробы, мікробы, бацылы, вірусы, з якімі патронамі змагацца немагчыма. Другі раз ён даводзіў " чалавеку ў форме", што " зброя — гэта заўсёды громаадвод: яна прыцягвае да сябе зброю", бо куля шукае кулю.
   Двойчы трое ўзброеных бандытаў у " густым і цёмным лесе " абшуквалі доктара, калі ён вяртаўся з раёна ў вёску, дзе знаходзіўся яго фельчарска-акушэрскі пункт. Не знайшоўшы зброі, бандыты злаваліся, але адпускалі яго, папярэдзіўшы, каб нікому пра гэта не расказваў.
   Трэці раз, абшукваючы доктара, старшы бандыт раззлаваўся: "І на гэты раз не ўзяў, сволач!" Прысуд быў кароткі : у расход.
   Аднак старшы вырашыў зрабіць гэта "з выдумкай": яго зброя (наган) супраць "зброі " ўпартага доктара — медыцынскага дыпламата: " Абараняйся, доктар!" — крыкнуў старшы бандыт і стрэліў амаль ва ўпор. Але адбыўся цуд: доктар паспеў засланіцца дыпламатам. Куля, прабіўшы вечка, ударылася ў штосьці жалезнае, можа, у стэтаскоп, зрыкашэціла і толькі чыркнула яго па плячы.
   "Значыць, твая зброя мацнейшая, — разгублена сказаў старшы і загадаў падначаленым: — Няхай жыве!"
   Доктар ішоў дадому і думаў, што " добразычлівец" у строгай форме, канечне ж, быў заадно з бандытамі. Здавалася, што ўсё гэта адбылося не з ім, а з кім іншым. І зразумеў, што не было б у яго ні другога, ні трэцяга разу, калі б у той свой першы прыход у раён згадзіўся ўзяць наган.
 

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Заміра

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Лета з мятлушкай

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Перавернуты

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Клетка

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Тыя, што ідуць