Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Янка Сіпакоў - Танец соснаў

Каб сустрэць хутчэй аўтобус,
Сосны выбеглі на ўзлесак
I, як людзі з караваем,
З аблачынкамі на лапках
Запрасілі ў сваю хату
На агледзіны іх казкі.
Гэта казка – танец соснаў:
Мітусяцца яны злева,
Справа – робяць круг шырокі
I, як бы дзяўчаткі тыя,
Так і млеюць, так і хочуць
За спіну другіх схавацца.
А калі карэнне раптам
Пад аўтобус наш трапляе, –
Сосны ўпрысядкі ірвуцца,
Як вясковыя танцоры,
А пасля ў ручай спяшаюць,
Каб абдаць вадою станы,
Разамлелыя у танцы.
Гляньце, гляньце, як галінкі
Засрабрыліся ад пырскаў!..
Толькі позна... Вунь з ускрайку
Нам апошняя сасонка
Памахала сваёй лапкай.
Едзе полем наш аўтобус,
Не ўзнімае ні пылінкі:
Мусіць, хоча азірнуцца,
Каб яшчэ хоць раз убачыць
Танец казачны сасонак.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!