Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Янка Сіпакоў - Грунвальд

Балада ўсіх славян. XV стагоддзе


Ссекліся аддана
З ворагам славяне.
Раніца — як рана,
Поле — бы ў тумане.

Ноч была няўлежнай —
Ветранай, дажджлівай:
Рыцарам жалезным
Слізка асабліва.

Нібы ў кузні, звоняць
Коп’і і сякеры.
I сцягі з пагоняй
Зацкавалі звера.

Клінам войска гордым
На багной паляне
Расшчапляюць ордэн
Рыцарскі славяне.

Каб было вядома,
Дзе свае яскрава, —
Па пучку саломы
Пачапілі славы.

Ордэн ціха вяне,
Тонуць воі ў твані...
I куды ні глянеш —
Скрозь адны славяне.

Горача ў жалезе —
Гэтак смажыць ліпень!
У балота улезеш —
I яно, як кіпень.

А славянам лёгка
Без жалезнай стомы...
I як згледзець вокам —
Скрозь пучкі саломы.

Рыцары цяжкія
Тонуць — не узняцца.
Як сабакі кія —
Помсты так баяцца.

Сталі на калені
(А ішлі пыхліва!),
Літасці — не меней —
Просяць палахліва.

I ўсё — далей, далей
Ад вазоў сваіх жа,
Што ў палон забралі
Разам з іхнім крыжам.

Ведалі і самі
Той закон спрадвечны —
Побач з ланцугамі
Здавацца небяспечна.

А ў вазах схавана
Ланцугі звінелі:
Іх «дарыць» славянам
Крыжакі хацелі...

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!