Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Апавяданні Янкі Маўра пра Вялікаую Айчынную вайну

   У апавяданні Янкі Маўра «Бярозавы конь» (1938) раскрыта казачная здольнасць дзіцячай фантазіі ператварыць бярозавы дубчык – у імклівага каня. Як на сапраўдным кані гарцуе Толя. Яму 6 гадоў.
   Янка Маўр дасягае агульначалавечага асэнсавання у апавяданні «Завошта?»: людзі неарыйскага паходжання не вінаватыя ў тым, што паводле фашысцкай ідэалогіі лічацца за народ ніжэйшага гатунку. Малы Міхаська не зусім разумеў трагічнасць сітуацыі, ён верыў, што мама абараніць яго ад усіх бедаў, як гэта было і раней. Янка Маўр перадае адчуванні дзяцей: хлопчык не можа зразумець, чаму ён павінен адмовіцца ад роднага чалавека. Таму і не вытрымлівае пры арышце маці, кідаецца да яе, у выніку гіне разам з ёй у гета.
   У апавяданні «Дом пры дарозе» (1945) хлопчык Васілёк разам з маці апынуўся на працоўнай катарзе ў мясцовага прускага баўэра. Старэйшыя з сям'і баўэра і малы Макс адносяцца да Васілька, як да рэчы, цацкі. Прыніжэнне і здзек панавалі пакуль не пачало набліжацца савецкае войска. Ні маці Васілька, Арына, ні настаўніца, якая таксама апынулася разам з імі, не помсцяць за здзекі і крыўды сваім гаспадарам.
   Радасцю поўняцца сэрцы герояў апавядання Янкі Маўра «Шчасце». Дарослы і хлопчык 8 гадоў сустрэліся на мосце. Дарослы бачыў, што хлопчык быў радасны, але гэту радасць ён зразумеў па-свойму. Аказалася, што добры настрой хлопчыка тлумачыўся не толькі хараством і пяшчотай летняга дня, а на галаве ў яго была новая шапка. Хлопчыку вельмі хацелася, каб дарослы заўважыў тую шапку. А ён не бачыў, бо для дарослага новая рэч – справа такая звычайная. Хлопчык не вытрымаў. З крыўдай, папрокам прагучаў яго крык: «Дзядзя! Шапка!» І даросламу адразу ўсё стала зразумела, і ён паспяшаўся выправіць памылку. Эцюд заканчваецца тым, што шчаслівыя героі «разышліся кожны сваім шляхам».
   Галоўны герой апавядання «Максімка» (1946) – ахвяра вайны. Янка Маўр звяртае ўвагу на тое, што грамадства павінна клапаціцца пра сірот, а найлепей гэта можа адлюстравацца ва ўсынаўленні такіх дзяцей, каб даць ім сям'ю, змяніць загінуўшых бацькоў. Максімка ўспрымае афіцэра сваім бацькам. Дарослыя не могуць знішчыць даверлівасці дзіцяці і прымаюць рашэнне аб усынаўленні.
   Ірачцы з апавядання «Падарожжа вакол дома» (1947) крыху больш за 1г. Аўтар расказвае, што гэта той узрост, калі пачынаецца актыўны працэс пазнання дзецьмі навакольнага, калі да ўсяго міжволі цягнуцца дзіцячыя ручкі, хочацца ўсё паглядзець, а калі магчыма дык і пакаштаваць. Ірынка паспрабавала на смак кавалачак бялюткай шкарлупкі ад яйка. Рэч цудоўная, а на смак нічога добрага, ды яшчэ ў роце колецца. Давялося выплюнуць. Потым у ручках аказалася саломінка. Паспрабавала ёю пясок капаць, а саломінка зламалася. Потым Ірынка пераключылася на «добры каменьчык», а потым на жалезны крук. На кожным кроку – новая загадка і адкрыццё. Таму падарожжа маленькай Ірачкі вакол дома дало ёй столькі ўражанняў, колькі не кожны дарослы вынес бы з падарожжа вакол свету.
   Тэма загубленага дзяцінства гучыць у апавяданні Янкі Маўра «Запіска», у ім ушаноўваецца памяць 13-гадовага беларускага піянера-героя Алёшы Патапчыка. У аснове апавядання сапраўдны факт і імя.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!